Выбух на "Магілёўдрэве": пацярпелі 6 чалавек

Выбух на "Магілёўдрэве": пацярпелі 6 чалавек

Выбух на "Магілёўдрэве": пацярпелі 6 чалавек. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на МНС, здарэнне адбылося ў аўторак, 25 верасня ў 18:30. Пакуль дакладна невядома, што адбылося на прадпрыемстве. Сведкі кажуць пра "хлапок, выбух". На месцы працуе камісія. Пацярпелых шпіталізавалі (5 з іх — у рэанімацыі).

Партал tut.by паведамляе, што выбух адбыўся ў фарбавальнай камеры.

Сайт mogilev.online дадае, што пасля выбуху на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве пачаўся пажар. У траіх пацярпелых сур'ёзныя апёкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі