Выбух на прадпрыемстве ў Магілёве (фота)
Здарэнне адбылося ўдзень 11 снежня ў раёне вуліцы Паўлава.
У будынку кацельні адкрытага акцыянернага таварыства "Аграсэрвіс" адбыўся выбух катла на цвёрдым паліве. У выніку быў разбураны будынак, пашкоджаныя два катлы. На шчасце, пацярпелых няма.
Мяркуецца, што прычынай выбуху стала адсутнасць цыркуляцыі вады ў сістэме ацяплення, інфармуе прэс-служба МНС.
Фота — mchs.gov.by