Выканкамы атрымаюць доступ да базы "дармаедаў" з 1 лістапада, а не 1 верасня

Выканкамы атрымаюць доступ да базы "дармаедаў" з 1 лістапада, а не 1 верасня

Доступ да базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, мясцовыя ўлады атрымаюць з 1 лістапада, інфармуе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг. Раней меркавалася, што гэтая база будзе створаная да 1 верасня. 

Пастанова Саўміна №509 вызначыла пералік спажыўцоў, якія могуць заключаць дамовы на аказанне электронных паслуг ААІС (агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы), перадае БЕЛТА. Маюцца на ўвазе спісы ідэнтыфікацыйных нумароў ды іншыя персанальныя даныя для фармавання базы людзей, не занятых у эканоміцы (так званых "дармаедаў").

Карыстацца гэтымі базамі змогуць дзяржаўныя органы ды іншыя арганізацыі (міністэрствы, "Белдзяржстрах", творчыя саюзы, прыватныя ўстановы адукацыі, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам, іншыя дзяржорганы). Спажыўцамі паслугі з'яўляюцца выканкамы ўсіх узроўняў і адміністрацыі раёнаў у гарадах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі