Выхаванцаў дзіцячага садка далучылі адразу да двух праўладных флэшмобаў
Дзеткі з Клічава
Дзетак з клічаўскага садка №1 пацягнулі на вуліцу з рыдлёвачкамі, каб далучыць да праўладнага флэшмоба. Дакладней, нават да двух адразу.
Улады не спраўляюцца з уборкай снегу і просяць беларусаў дапамагчы. А беларусы не дужа ірвуцца "працаваць разам", бо сімпатыі да ўладаў засталіся хіба што ў "ябацек". У якасці прыклада для дарослых вырашылі паказаць дзетак.
"Музыка грузінская, уборка снега — дзіцячая", — гаворыць голас за кадрам. Гэта яшчэ адзін флэшмоб, відэа для якога здымаюць супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў. Толькі ў арыгінале ў іх там "танцы свойскія".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.