Выкрадзеная ХАМАСам нямецкая дзяўчына Шані Лук загінула

Баевікі ХАМАС вязуць Шані Лук у кузаве пікапа

Баевікі ХАМАС вязуць Шані Лук у кузаве пікапа / АР

Грамадзянка Германіі 22-гадовая Шані Лук, верагодна, памерла. Пра гэта паведамляе тэлеканал RTL са спасылкай на маці дзяўчыны. "На жаль, учора мы атрымалі вестку, што маёй дачкі больш няма ў жывых", — сказала журналістам Рыкарда Лук. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Кадры 22-гадовай немкі, якую баевікі ХАМАС вязуць у кузаве пікапа, абляцелі ўвесь свет. Яна была адной з удзельніц фестывалю, які праходзіў на мяжы з сектарам Газа і стаў мэтай баевікоў. На відэакадрах дзяўчына выглядала нерухомай і ляжала ў ненатуральнай позе. Назіральнікі тады вырашылі, што яна мёртвая. Але Рыкарда Лук казала, што ў яе ёсць інфармацыя ад знаёмых у Газе — Шані ў бальніцы, у яе сур'ёзная траўма галавы, і яна знаходзіцца ў крытычным стане. Урад Германіі тады ўключыў Лук у лік васьмі грамадзян Германіі, выкрадзеных ХАМАСам пасля нападу на Ізраіль.

Паводле апошніх звестак, у закладніках у ХАМАС застаюцца блізу 240 чалавек.

Похищенная ХАМАС немецкая девушка Шани Лук погибла
Шані Лук / фота з соцсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі