Вынесены прысуд лідару незалежнага прафсаюза "Белшыны"

Сяргей Гурло / фота з сацсетак​
Сяргей Гурло / фота з сацсетак​

Лідара незалежнага прафсаюза бабруйскага прадпрыемства "Белшына" Сяргея Гурло асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за абразу службовай асобы, паведамляе TUT.BY. Падставай для завядзення крымінальнай справы сталі каментары ў сацсетках пра двух мясцовых міліцыянтаў.  

Цяпер Гурло яшчэ павінен выплаціць ім кампенсацыю ў памеры дзвюх тысяч рублёў.

Прысуд павінен уступіць у сілу праз 10 дзён, на гэты час Сяргея Гурло адпусцілі дадому.  Да суда ён знаходзіўся пад падпіскамі — аб нявыездзе і аб невыдаванні матэрыялаў справы. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але пасля суда мужчына распавёў, што пра свае выказванні на адрас сілавікоў ён не шкадуе і сваю віну не прызнае.

Сяргей Гурло прапрацаваў на "Белшыне" 34 гады. Ён звольніўся 1 лютага ў сувязі з выхадам на пенсію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі