Вынікі года выканкам Беларускай федэрацыі футболу падвядзе 28 лістапада

Апошняе сёлета паседжанне выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футболу" адбудзецца 28 лістапада ў сталічным Доме футболу. На ім будуць падведзеныя вынікі выступу нацыянальных зборных у розных міжнародных турнірах. Плануецца, што сябры выканкама зацвердзяць галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай каманды, якую ад жніўня 2007 года ўзначальвае нямецкі спецыяліст Бернд Штанге, паведамляе БЕЛТА. Будзе таксама зацверджаны і настаўнік жаночай зборнай, з якой цяпер працуе Дзмітры Шаўчук.

Акрамя таго, будуць падведзеныя вынікі 19-га чэмпіянату Беларусі, а таксама зацверджаныя прэтэндэнты на званне лепшых футбалістаў і камандаў 2009 года па розных намінацыях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі