Вынікі ўчорашніх матчаў адбору на футбольны чэмпіянат Еўропы (відэа)

У групе D зборная Нямеччыны ўпусціла на апошніх секундах перамогу ў матчы з Ірландыяй — 1:1, Польшча згуляла ўнічыю 2:2 з Шатландыяй, а Грузія ў гасцях выйграла ў Гібралтара — 3:0. Лідыруюць палякі і ірландцы, у якіх па 7 ачкоў, у немцаў і шатландцаў толькі па 4 ачкі.

У групе Е Швейцарыя ў гасцях разграміла Сан-Марына — 4:0. Лідарам застаецца Англія, у яе 9 ачкоў пасля 3 гульняў.

У групе F Паўночная Ірландыя ў гасцях абыграла Грэцыю — 2:0, а Румынія з такім жа лікам Фінляндыю. Фарэрскія астравы прайгралі Венгрыі — 0:1. Лідыруюць у групе футбалісты з Паўночнай Ірландыі — 9 ачкоў.

У групе І Партугалія выйграла ў гасцях у Даніі — 1:0. Ужо ў даданы час гол забіў Крышціяну Раналду. Матч Сербія — Албанія быў адменены з-за беспарадкаў. У групе лідыруюць Данія і Албанія, у якіх па 4 ачкі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі