Вынікі ўсіх учорашніх матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)

Англійскі "Арсенал" у матчы з бельгійскім "Андэрлехтам" не ўтрымаў перавагу ў тры мячы — нічыя 3:3. Швейцарскі "Базэль" разграміў балгарскі "Лудагорац" — 4:0, мадрыдскі "Рэал" мінімальна абыграў "Ліверпуль" — 1:0.

Дортмундская "Барусія", якая ў чэмпіянаце Нямеччыны амаль выключна церпіць паразы, у Лізе чэмпіёнаў зноў выйграла — перамога над турэцкім "Галатасараем" — 4:1. Шведскі "Мальме" дома саступіў іспанскаму "Атлетыка" — 0:2, партугальская "Бенфіка" выйграла ў французскага "Манака" — 1:0, італьянскі "Ювентус" вырваў перамогу ў "Алімпіякоса" — 3:2.

Іншыя матчы 4-га тура адбудуцца сёння. Нагадаем, БАТЭ ў Львове згуляе з данецкім "Шахцёрам" (пачатак у 22.45).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі