Вынікі выбараў: яшчэ адзін апазіцыянер стаў дэпутатам сельсавета
Сябра руху "За Свабоду" Аляксандр Шчамлёў, па папярэдніх дадзеных, перамог на мясцовых выбарах 23 сакавіка.
Ён быў абраны дэпутатам Дабейскага сельсавета Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.
Па папярэдніх дадзеных мясцовага выбаркаму, за Шчамлёва аддалі галасы 27 выбаршчыкаў, за праўладнага кандыдата, намесніцу дырэктара Амбросавіцкай сярэдняй школы Ірыну Матэленак прагаласавалі 13 чалавек, "супраць усіх" прагаласавалі чацвёра. Усяго ў акрузе 47 выбаршчыкаў, паведамляе сайт pyx.by.
Нагадаем, у сельсаветы Аршаншчыны прайшлі тры актывісты "Справядлівага свету", у сельсавет на Бярозаўшчыне — актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі БХД.