Выпускніцы выходзяць замуж, каб пазбегнуць размеркавання
Як даведалася Еўрарадыё, у некаторых групах універсітэтах шлюбныя пярсцёнкі прымяраюць ледзь не штотыдзень — студэнткі ратуюцца ад размеркавання ў апошнія месяцы навучання. Як даведалася Еўрарадыё, у некаторых групах Інстытута журналістыкі БДУ шлюбныя пярсцёнкі прымяраюць ледзь не штотыдзень — журналісткі ратуюцца ад размеркавання ў апошнія месяцы навучання.
“Ну-ну, ёсць такое, чалавек, напэўна, восем, а то і дзесяць”, — расказвае пра хвалю вяселляў сярод сваіх “аднакашніц” студэнт журфаку Віталь.
Адзінкавым выпадкам, калі дамовіцца з камісіяй па размеркаванні не атрымалася, спачувае ўвесь інстытут:
“З іншай групы адна дзяўчына, яна навучалася па мэтавым накіраванні. І хоць узяла шлюб, але ўсё роўна паедзе па размеркаванні ў Асіповічы”.
А вось іншая студэнтка, Святлана, мелася накіравацца ў дзяржаўную газету Мазыра, бо паступала ва універсітэт па мэтавым накіраванні. Але Святлана закахалася ў мінскага хлопца, ажанілася — і цяпер застаецца жыць у сталіцы:
“Мы б гэтага не рабілі, калі б не размеркаванне маё, — прызнаецца Святлага. — Таму што трэба было, бо мяне накіроўвалі ў Мазыр”.
Цікава, што, паводле “Палажэння аб размеркаванні выпускнікоў”, ад размеркавання маладую спецыялістку выратоўвае не звычайны муж, а толькі калі ён міліцыянер, дыпламат, кадэбэшнік ці вайсковец. Але знаходлівыя замужнія студэнткі абыходзяцца і без дапамогі мужоў з пагонамі.
“У мяне муж не міліцыянер і не супрацоўнік КДБ, — працягвае Святлана. — Дастаткова, каб у твайго мужа была жылая плошча, а ў мяне прапіска. Да таго ж я рабіла даведку, што ён працуе і жыве ў Мінску”.
Ганна растлумачыла механізм ліквідацыі мэтавага накіравання.
Выпускніца Святлана: “Гэта называецца трохбаковае пагадненне. Я ездзіла да рэдактара ў Калінкавічы, і ён пісаў мне паперу, што ён не супраць мяне адпусціць у сувязі з тым, што я ўзяла шлюб”.
Каб скласці трохбаковае пагадненне, трэба ісці на хітрыкі. Ганна навучыла гэтаму Еўрарадыё.
Выпускніца Святлана: “Першы раз я да яго ездзіла, калі яшчэ не ўзяла шлюб. Проста сказала: “Не хачу да вас вяртацца!”. Ён сказаў: “Не буду такога падпісваць — раптам праверкі, я ўсяго гэтага баюся”. Потым я прыйшла да яго з усімі дакументамі, што ажанілася, паставіла яго перад фактам: “Вы зразумейце, я ўсё роўна не паеду адпрацоўваць, а вы, між іншым, не маеце права разбіваць нашую маладую сям’ю. Таму лепш, каб вы зрабілі так, як я прашу”.
У студэнцкім аддзеле Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта журналіст Еўрарадыё прадставіўся мужам выпускніцы, у якой мэтавае накіраванне. І там пацвердзілі, што скасаванне накіравання і складанне трохбаковай дамовы — нармальная практыка.
Студэнцкі аддзел БДПУ: “Пакуль яна з’яўляецца “мэтавіком”, яна нічога не зможа зрабіць. Ёй трэба скасоўваць дамову аб мэтавай падрыхтоўцы. Але гэта пасля таго, як вы ажэніцеся. Трэба прапанаваць паперы пра тое, што змянілася сямейнае становішча, што вы мінчанін, каб яны яе адпусцілі”.
ЕРБ: “А калі яны не захочуць адпускаць?”
Студэнцкі аддзел БДПУ: “Трэба дамаўляцца, інакш нічога не паробіш”.
Найцяжэйшая сітуацыя з “антыразмеркавальнымі шлюбамі” ў медыцынскім універсітэце. Там устаноўка такая: не жонка-выпускніца павінна заставацца пры сталічным мужы, а мінскі муж збірае торбу і едзе ў рэгіёны за жонкай-доктаркай.
“Куды радзіма адправіць, туды і паедзе”, — пацвярджае тэндэнцыю прарэктар сталічнага БДМУ Уладзімір Манулік.
Але калі маладая сям’я зацята дабівацца свайго, святая мара размеркавацца ў сталічную паліклініку робіцца рэальнай.
“Вядома, будуць вырашаць на карысць маладой сям’і, — працягвае Ўладзімір Манулік. — Але калі пытанне будзе стаяць “толькі ў Мінск і толькі ў пяцізоркавы гатэль”, то яго могуць разгледзець па-іншаму”.
Такім чынам, шлюб з вялікай верагоднасцю выратоўвае нават ад мэтавага накіравання. А сталіцу, відаць, чакае бэбі-бум.
Фота liveinternet.ru