Сірэна ледзь не сарвала паседжанне Цэнтравыбаркаму

Паседжанне ЦВК адбывалася 19 лютага ў Доме ўраду. Падчас яго раптам спрацавала сірэна і раздаліся абвесткі пра неаходнасць пакінуць будынак. Паседжанне было перарванае на 10 хвілін. За гэты час сакратар ЦВК Мікалай Лазавік высветліў прычыны і паведаміў, што гэта вучэнні, звязаныя з рамонтам электрычнага абсталявання.



Само паседжанне прысвячалася скарзе Беларускага Хельсінкскага камітэта. Праваабаронцы хацелі, каб рэспубліканскія арганізацыі і палітычныя партыі маглі накіроўваць назіральнікаў на выбары не толькі праз рашэнні мясцовых філіяў. Па словах Чавусава, абмеркаванне нечакана выклікала раскол у Цэнтравыбаркаме:



Юрый Чавусаў: "Сямю галасамі "за", чатырма галасамі "супраць" скарга была задаволеная. У пастанову пра назіранне былі ўнесеныя змены. Рэспубліканскія арганізацыі і палітычныя партыі могуць накіроўваць назіральнікаў таксама і рашэннем сваіх цэнтральных кіруючых органаў. Для мясцовых выбараў упершыню такая норма ўводзіцца, але на парламенцкіх і прэзідэнцкіх яна была падобная".



Такім чынам, назіральнікі на выбарах атрымалі трохі шырэйшыя магчымасці.



Фота — belapan.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі