“Выратавальніку беларускага року” спаўняецца 9 год
Напярэдадні вечарыны з нагоды дзевятай гадавіны існавання легендарнай закусачнай “Графіці” Еўрарадыё вырашыла даведацца, як беларускія дзеячы рок-музыкі ўпершыню патрапілі ў клуб. А таксама – што ж такое “Графіці” для кожнага з іх. Павел Кашырын, у свой час арт-дырэктар клуба “Графіці”, а зараз – адміністратар гурта “Крамы”, упершыню прыйшоў на завулак Калініна, 16 у 2001 годзе:
“Там я затрымаўся на 4,5 года. У 2006-м годзе “Графіці” атрымаў малую спецыяльную “Рок-Карону” “За ўнёсак у развіццё беларускай культуры і рок-музыкі”.
Дарэчы, да гэтага моманту ў самім клубе над дзярыма вісіць выратавальнае кола аранжавага колеру з надпісам “Выратавальнікам беларускага року”.
Для Паўла Кашырына самым знакавым канцэртам стаў менавіта самы першы. Цяперашні адміністратар “Крамы” пазнаёміўся з Ігарам Варашкевічам, лідэрам гурта, па тэлефоне. Прычым менавіта падчас размовы з Кашырынам Варашкевіч і даведаўся пра існаванне “Графіці”:
“Мне папросту далі нумар тэлефона Варашкевіча і я нават пазнаёміўся з ім па тэлефонне. Ігар наогул не ведаў пра існаванне “Графіці”. Ён зайшоў і сказаў: “Ё.. тваю м...! А дзе ж мы будзем тут граць?!”
Наступным арт-дырэктарам клуба пасля Паўла Кашырына стаў Ян Бусел, які зладзіў першую вечарыну ягонага праекта “Творчы Дом” менавіта ў памяшканні “Графіці”:
“Першы раз даведаўся пра “Графіці”, калі мне сказалі, што ён знаходзіцца побач з маім домам. Потым, калі надыйшоў час пераводзіць праект “Творчы дом” з віртуальнага стану ў рэальнасць – прыйшоў у “Графіці”, каб правесці там першую вечарыну. З цягам часу пачаў там рабіць не толькі вечарыны “ТворДома”, але і канцэрты”.
Самым знакавым выступам у “Графіці” Ян Бусел лічыць гісторыю з расійскім гуртом “Billy’s Band”. Справа ў тым, што музыкі патрапілі ў клуб выпадкова, а ўжо праз некалькі дзён прыехалі выступаць:
“Аднойчы ў клуб зайшлі Біллі з Рыжыкам з расійскага гурта “Billy’s Band”. Яны прыязджалі ў Мінск на здымкі нейкага серыяла, а пасля працы запыталі ў мінчукоў, у які б андэграўндны клуб ім завітаць. Іх і прывялі ў “Графіці”. У той вечар у клубе выступала “Альтанка”. Яны нават тады папрасілі інструменты і залабалі некалькі песень. А праз некалькі дзён прыехалі і сабралі поўную залу ў “Графіці”.
Гурт “Нейра Дзюбель”, напрыклад, здолеў прэзентаваць свой апошні альбом “Штазі” менавіта ў “Графіці”. А з-за абмежаванай колькасці месцаў у клубе нават некалькі разоў. Гаворыць лідэр гурта Аляксандр Кулінковіч:
“Для мяне “Графіці” – гэта, у першую чаргу, прыязная атмасфера. У ніводным мінскім клубе няма такой утульнасці і такога прыемнага кантакта з публікай. Можа з-за маленькіх памераў памяшкання, а можа папросту фішка клуба такая. У любым выпадку, я сабе ў “Графіці” адчуваю вельмі камфортна”.
Прычым першае ўражанне ад “Графіці” музыка называе жудасным. Аднак пасля першага выступа Кулінковіч змяніў свае адносіны да клуба:
“Аднойчы мне патэлефанаваў наш бубнач і сказаў, што будзем выступаць у нейкім “Графіці”. Прычым зазначыў, што там жудасна не хапае месца. Я калі туды ўпершыню патрапіў – вельмі здзівіўся, як можна выступаць у такім маленькім памяшканні?! Насамрэч, “Дзюбеля” выступалі шмат у якіх маленькіх клубах, аднак менавіта ў “Графіці” існуе нейкая асаблівая атмасфера, вельмі добрая”.
А вось лідэр гурта “Адзіс-Абеба” Дзіма “Повар” нават сваю мянушку атрымаў дзякуючы легендарнаму клубу:
“Неяк Кашырын паклікаў туды на нейкі канцэрт, а хутка і самі там выступілі. Я тады нідзе не працаваў, а ў “Графіці” якраз быў патрэбны повар. Так я і падвіс там на некалькі гадоў. Перш за ўсё для мяне “Графіці” – гэта вялікая сям’я. Бо і кліенты, і калектыў падабралдіся выдатныя, нават словамі не скажаш”.
Варта зазначыць, што атмасферу легендарнага клуба перадаць немагчыма. У любым выпадку яго трэба наведаць. Бліжэйшая магчымасць – гэта вечарына з нагоды дня нараджэння клуба 20 чэрвеня. Нагадаю адрас: Мінск, завулак Калініна 16.