"Вышываначнае вар'яцтва". Пра што пісаў на "Рэгнум" Сяргей Шыптэнка

"Вышиваночное безумие". О чём писал на "Регнуме" Сергей Шиптенко

Увечары ў пятніцу 9 снежня агенцтва "Рэгнум" паведаміла, што ў Беларусі затрымалі яго карэспандэнта Сяргея Шыптэнка. За дзень да гэтага сілавікі затрымалі аўтараў гэтага ж агенцтва Юрыя Паўлаўца і Дзмітрыя Алімкіна. Цытаты з некаторых артыкулаў Паўлаўца і Алімкіна можна пачытаць тут (спасылка). Ніжэй — вытрымкі з артыкулаў Сяргея Шыптэнка на сайце "Рэгнум".

 

2 лістапада, артыкул "Праедзеная савецкая спадчына Беларусіі"

"У 1991 годзе ўлады самаабвешчанай Рэспублікі Беларусь нечакана апынуліся ўладальнікамі багатай прамысловай спадчыны, якая шмат у чым была незаслужанай, бо стваралася агульнымі намаганнямі ўсяго СССР, а не толькі жыхароў Беларусі (што ніколькі не змяншае іх укладу). Пасля, забыўшыся пра гэты факт, кіраўніцтва постсавецкай Беларусі спрабавала выкарыстаць ідэю нейкіх правоў на расійскія рэсурсы нафты і газу, на падставе таго, што гэтыя радовішчы таксама некалі распрацоўваліся пры намінальным ўдзеле беларусаў".

 

2 лістапада, артыкул "Культура імперыі і антыкультура лімітрофіі

"Пра тое, што адбываецца сёння, красамоўна сведчыць, напрыклад, нядаўняе прысваенне некалі прэстыжнай Нобелеўскай прэміі па літаратуры спачатку пасрэднаму публіцысту, а затым пастарэламу рок-музыку, які некалі быў сімвалам пратэсту 60-х, але спісаўся яшчэ ў сярэдзіне сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. Тым самым адкрыта заяўляецца, што літаратуры больш няма".

 

6 ліпеня, артыкул "Вышываначнае вар'яцтва ў лімітрофным угары"

"Сёння палітонім "беларусы" настойліва мяняюць на этнонім, усё рускае паслядоўна знішчаецца, а сепаратысцкі праект узводзіцца да ўзроўню нацыянальнай ідэі. Цалкам заканамерным крокам стаў дзяржзаказ на сінтэзаванне новай, постмадэрнісцкай, цалкам штучнай ідэнтычнасці беларусаў. Ажыццяўляючы рэвізію афіцыйнай гістарыяграфіі, адраджаючы старыя нацыяналістычныя міфы і ўсёй моцай дзяржапарату ўкараняючы новыя, няўклюдныя будаўнікі постсавецкай Беларусі з нуля ствараюць новую матрыцу, на аснове якой спрабуюць абгрунтаваць сваё выключнае права на ўладу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі