Высланы расійскі журналіст: "На жаль, калегі з БТ-1, дно прабілі менавіта вы"
Журналіст расійскага "Першага тэлеканала" Аляксей Кручынін выступіў з адкрытым зваротам да калег тэлеканала "Беларусь 1". Ён пракаментаваў выкрывальніцкі сюжэт беларускіх журналістаў.
Як распавядала Еўрарадыё, 6 траўня Аляксея Кручыніна пазбавілі акрэдытацыі і выслалі з Беларусі. Нагодай стаў яго сюжэт аб распаўсюдзе каранавіруса ў Беларусі і ў прыватнасці — у Стоўбцах, якія сталі адным з ачагоў COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.