Высланы ў Польшчу беларускі актывіст змог легальна вярнуцца ва Украіну
Валянцін Цішко / t.me/belaruscentrlviv/
Высланы ў Польшчу беларускі актывіст Валянцін Цішко змог легальна вярнуцца ва Украіну. Фонд "Вільна Білорусь", які яму дапамог у гэтым, назваў дэпартацыю памылковай. "Цяпер працуем над пытаннем яго легалізацыі", — піша @belaruscentrlviv.
3 траўня стала вядома, што міграцыйная служба Украіны прымусова высылае ў Польшчу Валянціна Цішко, які раней двойчы падаваў заяўку на атрыманне палітычнага прытулку.
У Беларусі Цішко быў гарадскім каардынатарам Руху "За Свабоду" ў Маладзечне, балатаваўся ў дэпутаты ў 2019 годзе. Ва Украіну пераехаў напрыканцы 2020-га, асцерагаючыся палітычнага пераследу ў Беларусі. У Львове ён удзельнічаў у акцыях салідарнасці з беларусамі, а з пачаткам вайны стаў валанцёрам, дапамагаў уцекачам.
Валянцін Цішко — сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.