Высоцкага, Сяргіенку і Кур'яновіча перавялі ў следчы ізалятар КДБ
Трое з затрыманых па факце расследавання крымінальнай справы аб выбуху ў Мінску дэмакратычных актывістаў пераведзеныя з ізалятара на Акрэсціна ў следчы ізалятар КДБ, так званую "амерыканку". Гэта - былы лідэр Беларускай партыі свабоды Сяргей Высоцкі, сябра АГП
Аляксандр Сяргіенка і актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел
Кур'яновіч. Прычына, па якой адбыўся перавод, невядомая, паведамляе
сайт ПЦ "Вясна".