Вытворцы лекаў з Беларусі ўвайшлі ў расійскі антырэйтынг

Барысаўскі завод медпрэпаратаў і прадпрыемства “Белмедпрэпараты” ўвайшлі ў топ вытворцаў лекавых сродкаў, на прадукцыю якіх у Расіі ў 2014 годзе паступіла найбольшая колькасць прэтэнзіяў ад пакупнікоў. Антырэйтынг апублікаваны на сайце Федэральнай службы па наглядзе ў сферы аховы здароўя Расіі.

Неганаровае другое месца ў пераліку замежных вытворцаў лекавых сродкаў па аб’еме няякаснай прадукцыі заняў Барысаўскі завод медпрэпаратаў. Летась нараканні былі да 17 серый прэпаратаў ад гэтага вытворцы — гэта шэсць найменняў лекаў, інфармуе TUT.by

Сярод прэтэнзіяў: сапраўднасць, колькаснае вызначэнне, аднароднасць дазіравання, сярэдняя маса, механічныя ўключэнні, мікрабіялагічная чысціня, упакоўка.

“Белмедпрэпараты” выглядаюць крыху лепей і займаюць у антырэйтынгу 12-е месца. Прадпрыемства атрымала заявы аб недахопах у трох серыях найменняў. Тут прэтэнзіі тычыліся ўпакоўкі і маркіроўкі.

У кампаніі “Барысаўскі завод медпрэпаратаў” ніяк не каментуюць гэтую навіну.

Дарэчы, гэтыя два прадпрыемствы і раней траплялі ў расійскі рэйтынг недобрасумленнях замежных вытворцаў лекаў — у антырэйтынгу яны былі ў 2009 годзе.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі