Вытворцы расійскай электронікі скардзяцца на брак
Расійская электроніка можа падаражэць / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Расійскія вытворцы электронікі скардзяцца на вялікую колькасць дэфектных камплектавальнікаў. Доля браку ў пастаўках вырасла з пачатку вайны ва Украіне з 2% да 40%, піша "Коммерсант". Гэта праз санкцый і складанейшыя схемы паставак. Закупляць мікрасхемы і іншыя тавары наўпрост у вытворцы расійскія прадпрыемствы больш не могуць. У выніку лагістычныя ланцужкі павялічыліся, ступень кантролю за якасцю прадукцыі ўпала, тлумачаць эксперты. Вытворцы вымушаныя закупляць кампаненты ў неаўтарызаваных пастаўшчыкоў, якія не адказваюць за якасць прадукцыі.
Гэтыя праблемы могуць у выніку прывесці да росту цэнаў на расійскую электроніку, бо "адбракаваныя вырабы ўключаюцца ў цану канчатковых", кажуць эксперты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.