Вызначыліся 15 з 16 клубаў, якія наўпрост праходзяць у плэй-оф Лігі Еўропы

Вызначыліся 15 з 16 клубаў, якія наўпрост праходзяць у плэй-оф Лігі Еўропы

Вызначыліся 15 з 16 клубаў, якія сёлета наўпрост праходзяць у плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы. Па-за кваліфікацыяй туды трапляюць іспанскія “Атлетык” і “Сельта”, англійскія “Манчэстэр Юнайтэд” і “Саўтгемптан”, нямецкія “Шальке” і “Майнц”, італьянскія “Інтэр” і “Фіярэнціна”, партугальская “Брага”, французская “Ніцца”, расійскі “Зеніт”, украінская “Зара”, “Фееноард” з Галандыі, “Стандард” з Бельгіі і “Каньяспор” з Турцыі, піша football.by.

Апошнім, 16-м клубам стане пераможца Кубка Швейцарыі — “Цюрых” або “Лугана”.

Усяго ў турніры прымуць удзел 48 клубаў. Яшчэ 22 каманды будуць вызначаныя ў кваліфікацыі, а 10 клубаў пяройдуць у Лігу Еўропы з плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Ад Беларусі сёлета ўпершыню ў кваліфікацыі Лігі Еўропы выступіць “Тарпеда-БелАЗ” — уладальнік Кубка краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі