Вызначыліся пары паўфіналістаў футбольнага Кубка Беларусі

Вызначыліся пары паўфіналістаў футбольнага Кубка Беларусі

19 сакавіка ў Доме футбола ў Мінску адбылося лёсаванне паўфінала Кубка Беларусі сезона 2017/2018 гадоў. 

Па выніках лёсавання, як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, былі сфармаваныя наступныя пары:

БАТЭ (Барысаў) — "Нёман" (Гродна)

"Дынама-Брэст" — "Дняпро" (Магілёў)

Папярэдне матчы прызначаныя на 18 красавіка і 2 траўня. Гаспадары першых матчаў пазначаныя ў парах першымі.

Вырашальны матч адбудзецца на магілёўскім стадыёне "Спартак" 19 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі