Вызвалены апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч
31 жніўня на волю выйшаў апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч. Ён адбыў 5 сутак адміністрацыйнага арышту за парушэнне, якое ўчыніў яшчэ ў сакавіку. Не выключалася, што Статкевіча пакінуць за кратамі яшчэ на 15 сутак за акцыю, якая прайшла ў сталіцы 3 ліпеня. У такім выпадку ён прапусціў бы вулічную акцыю, якую прызначыў на 8 верасня.
Аднак, як паведаміла Радыё Свабода жонка Статкевіча Марына Адамовіч, 7 верасня суд разгледзіць скаргу на прысуджаныя раней 15 сутак.