"Я салідарны з тымі, хто выйшаў на вуліцы": зварот пасла Беларусі ў Славакіі

Пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня (злева) і былы прэзідэнт Славакіі Андрэй Кіска / mfa.gov.by 
Пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня (злева) і былы прэзідэнт Славакіі Андрэй Кіска / mfa.gov.by 

Дзейны пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня выступіў у відэазваротам, у якім асудзіў жорсткае падаўленне мірных акцый пратэсту ў Беларусі і выказаў салідарнасць з тымі, хто выйшаў на вуліцы.

"У Славакіі я прадстаўляю Беларусь і беларускі народ, які ў адпаведнасці з Канстытуцыяй з'яўляецца адзінай крыніцай улады ў нашай краіне. Я салідарны з тымі, хто выйшаў на вуліцы беларускіх гарадоў з мірнымі шэсцямі, каб іх голас быў пачуты. Як ураджэнец горада Жодзіна, я — з Вамі — рабочыя "БелАЗа" і "Кавальскага завода цяжкіх штамповак", — сказаў дыпламат.

Ігар Ляшчэня — першы прадстаўнік беларускага МЗС, які адкрыта прызнаўся, што яго шакавалі гісторыі пра катаванні і збіццё грамадзян краіны:

"На tut.by на адной з фота мяшанкі з сінякоў і кровападцёкаў мы апазналі аднакласніка маёй дачкі, які дакладна ніколі не лічыўся ў бунтаўшчыках! На жаль, для гэтага былі перадумовы. 15 гадоў таму ў нас была адкрыта "Лінія Сталіна". І гаворка ішла не толькі пра подзвіг савецкага народа. Не менш важная прычына — імя Сталіна ў назве. Затым з'явіўся міністр унутраных спраў, якому форма афіцэра сталінскага НКВД нагадвала не пра мясасечку 1937 года і не пра ГУЛАГ, а пра Дзень Перамогі. А цяпер сотні маіх суайчыннікаў адчулі на сабе, што шэраг прадстаўнікоў праваахоўных органаў у поўнай меры адрадзілі традыцыі НКВД у талерантнай еўрапейскай Беларусі 21 стагоддзя". 

Ігар Ляшчэня — адзіны дзейны беларускі дыпламат, які працаваў у МЗС СССР і ў савецкай амбасадзе за мяжой. Ён былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі