Яцэк Пратасевіч: Беларусь рухаецца ўбок ад міжнародных стандартаў

“Я часта чую ад прадстаўнікоў беларускай улады, што Беларусь мае права сама выбіраць, з якой хуткасцю рухацца да міжнародных стандартаў. Тэарэтычна, мы сапраўды не можам ціснуць на незалежную суверэнную краіну... Але тыя стандарты, пра якія яны кажуць, напрыклад, стандарты АБСЕ, не з'яўляюцца ўнутранай справай”, ― заявіў на паседжанні міні-сесіі Еўрапарламента 24 лютага старшыня дэлегацыі па адносінах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч. Ён сцісла апісаў сітуацыю вакол Польскага дома ў Івянцы. Па словах еўрадэпутата, група людзей аднавіла будынак у цэнтры горада і ператварыла яго ў важны цэнтр для польскай меншасці. Улады Івянца вырашылі ўжыць міліцэйскую сілу ў дачыненні да старых людзей і пераняць будынак нават да судовага рашэння. Пры гэтым, адзначыў Яцэк Пратасевіч, сведкаў не пускалі ў суд для паказанняў.

“Вядома ж, гэта сведчыць не пра хуткасць да міжнародных стандартаў, але пра дарогу ўбок ад стандартаў, да якіх абяцала рухацца Беларусь”, ― заявіў Яцэк Пратасевіч.

Час на санкцыі можа прыйсці, але эканамічная дапамога Беларусі мусіць залежыць ад адмаўлення ўладаў ад падобнай практыкі, дадаў еўрадэпутат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі