Ядзернае паліва на БелАЭС завязуць у другім паўгоддзі 2018 года

Ядзернае паліва на БелАЭС завязуць у другім паўгоддзі 2018 года

Ядзернае паліва на пляцоўку, дзе будуецца Беларуская АЭС, завязуць у другім паўгоддзі 2018 года. Пра гэта са спасылкай на начальніка аддзела арганізацыі нагляду за ядзернай і радыяцыйнай бяспекай ядзерных установак Дзяржатамнагляду Максіма Мазурэнку піша БелТА.

Па яго словах, паліва перавозіцца ў спецыялізаваных кантэйнерах. Яны спраектаваныя такім чынам, каб пры любой сітуацыі выключыць магчымасць некантралюемай ланцуговай рэакцыі ці пашкоджання паліва пры транспарціроўцы.

Само па сабе ядзернае паліва пры транспартоўцы пагрозы не ўяўляе — яго нават можна трымаць у руках, кажуць эксперты Дзяржатамнагляду. А ўзмоцненыя меры бяспекі пры дастаўцы паліва звязаныя з забеспячэннем гарантый, што яно не можа быць выкарыстана ў іншых мэтах, акрамя загрузкі на АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі