Ядзерная пагроза з Беларусі: ці існуе яна, і пры чым тут візіт Ціханоўскай у Кіеў — эфір
Валер Карбалевіч
Пуцін хутка можа сесці за стол перамоў, лічыць кіраўнік эстонскай разведкі Каўпа Розін. Да такога рашэння расійскага прэзідэнта можа падштурхнуць камбінацыя эканамічнага, ваеннага і сацыяльнага ціску. Але пакуль да гэтага не дайшло, ва Украіне працягваюць казаць пра небяспеку з боку Беларусі. Прычым небяспеку не выключна ядзерную. “Па факце Беларусь стала ядзерным плацдармам Расіі. Яна фармальна не анексавана, але фактычна ўжо з’яўляецца часткай РФ”, — заявіў Уладзімір Зяленскі. На фоне папярэджанняў пра магчымы ўдар “Арэшнікам” па Украіне гэта гучыць пагрозліва. Для Беларусі ў тым ліку, калі той “Арэшнік” Расія запусціць з беларускай тэрыторыі.
Ці рэальная ваенная пагроза з тэрыторыі Беларусі для Украіны і краіна Захаду і ці магчымы ядзерны ўдар? Чаму на фоне пагроз Крамля ў бок Еўропы пачаліся размовы пра магчымы пераход да перамоў Масквы з Кіевам, і чаго варта чакаць ад перамоў Ціханоўскай у Кіеве? Ці магчыма дамовіцца з Лукашэнкам пра спыненне рэпрэсій, і як хутка Захад пачне дамаўляцца з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч.