Як адбываліся ператрусы ў анархістаў: “Прыйшлі з кувалдай і з ломам”

Як адбываліся ператрусы ў анархістаў: “Прыйшлі з кувалдай і з ломам”

26 верасня прайшлі ператрусы адразу ў траіх удзельнікаў анархісцкага руху. У адной з кватэр ён доўжыўся больш за сем гадзін. Фармальна, гэта звязана з падпалам рэкламнага білборда ў Івацэвічах. Як адбываліся ператрусы, распавялі журналістка Марына Касцялянчанка і актывістка Анісія Казлюк, да якіх дадому завіталі міліцыянты. Глядзець эфір цалкам:

Прапануем цытаты з размовы:

Пра ператрус

Марына Касцялянчанка: “А сёмай раніцы пачалі моцна грукаць у дзверы. Сказалі, што гэта з міліцыі, што ў іх ёсць пастанова на ператрус у гэтай кватэры. Мне прыйшлося адчыніць, зайшлі чатыры супрацоўнікі ў цывільным і трое АМАПаўцаў у масках”.

Анісія Казлюк: “У нас прыватны дом, пагрукалі ў вокны ў 7:15 раніцы. Калі мая суседка выйшла ў калідор, яна ўбачыла чатырох АМАПаўцаў у поўнай экіпіроўцы з кувалдай і з ломам. Потым зайшлі яшчэ трое супрацоўнікаў у цывільным. Сказалі, што маюць пастанову на ператрус і патлумачылі, у межах якой крымінальнай справы гэта адбываецца”.

Што шукалі

Марына Касцялянчанка: “Па пастанове на ператрус шукалі вогнепальную зброю ды іншыя забароненыя рэчы. Нічога такога не знайшлі, вядома. Канфіскавалі кам’ютары, электронную кнігу, планшэт, нейкія налепкі, некалькі друкаваных выданняў. Незразумела, як гэта тычыцца вогнепальнай зброі ці забароненых рэчываў”.

Прычым тут Івацэвічы?

Марына Касцялянчанка: “У пастанове маё прозвішча ніяк не фігуравала. Мне пра гэтую справу нічога не вядома. Мяркую, што гэта дзеянні, скіраваныя на ціск, на запужванне. Каб паказаць, што гэтая пастанова развязвае ім рукі”.

Анісія Казлюк: “Калі пыталі, чаму прыйшлі да нас, яны тлумачылі гэта пастановай на канкрэтны адрас. А мы пераехалі сюды нядаўна зусім, месяц толькі. Забралі ў тым ліку і мабільныя тэлефоны, налепкі супраць смяротнага пакарання”.

Як паводзілі сябе міліцыянты

Марына Касцялянчанка: “Былі парушаныя працэсуальныя моманты. Толькі адзін чалавек паказаў пасведчанне. Я настойвала, каб яны ўпісалі ў пратакол асобаў, якія прысутнічалі пры ператрусе. Іх проста запісалі як супрацоўнікаў спецпадраздзялення, незразумела, якога”.

Анісія Казлюк: “На просьбу назваць імя, яны сказалі нам, што мы пераглядзелі фільмаў. Маскі яны не здымалі, пагражалі прымяненнем гвалту. Калі мая сяброўка папрасіла не раскідваць рэчы, прагражалі прыкаваць яе кайданкамі да батарэі. На заўвагі не рэагавалі, лаяліся”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі