Як адбываліся затрыманні на плошчы Якуба Коласа ў Мінску (фотарэпартаж)

Як адбываліся затрыманні на плошчы Якуба Коласа ў Мінску (фотарэпартаж)

Раніцай 25 сакавіка ў Мінску міліцыя не дапусціла правядзення несанкцыянаванага шэсця на 100-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Спачатку праводзіліся прэвентыўныя затрыманні актывістаў (мяркуецца, што затрыманы і апазіцыйны дзеяч Мікалай Статкевіч), пасля была праведзена "зачыстка" плошчы Якуба Коласа. У аўтазакі патрапілі дзясяткі чалавек, якія планавалі ўзяць удзел у шэсці, а таксама выпадковыя мінакі і журналісты. Затрыманні праводзілі і дзяўчаты ў цывільным, іх твары трапілі на фота.

Як вядома, улады не дазволілі шэсце, але далі дазвол на мітынг і канцэрт, якія пройдуць каля Опернага тэатру. Мерапрыемства пачынаецца ў гэтыя хвіліны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі