Як анархісты закідвалі фарбай БТ і чаму яны гэта зрабілі (відэа)
Актывісты анархісцкага руху апублікавалі відэаролік, на якім відаць, як яны закідваюць фарабай будынак Белтэлерадыёкампаніі ў Мінску.
У роліку тлумачыцца, што іх падштурхнула да такой акцыі. На думку анархістаў, дзяржаўнае тэлебачанне вінаватае ў пастаяннай хлусні ў эфіры.
“Гэта акцыяй мы выступаем супраць прапаганды з боку дзяржавы, якая кожны дзень транслюецца з экранаў тэлевізараў, выліваецца на грамадства праз радыёпрыймальнікі”, — тлумачаць анархісты.