Як беларускія СМІ пісалі пра дыпламатычны канфлікт са Злучанымі Штатамі
У асвятленні
канфлікту беларуская прэса падзяліліся на дзве катэгорыі. Адныя
пераважна агучвалі пазіцыю ЗША. Іншыя тлумачылі досыць радыкальную
рэакцыю Беларусі
“Будучае беларуска-амерыканскага дыялогу залежыць ад поўнай адмены эканамічных санкцый у адносінах Беларусі” (прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў)
“Як толькі беларускі ўрад вызваліць ўсіх палітычных вязняў, мы пачнем дыялог з разумнымі кампрамісамі з усіх бакоў” (Намеснік дзяржсакратара Дэвід Крэмер)
У беларуска-амерыканскім канфлікце, які разгарэўся з новай сілай, кожны з бакоў не адступае ад сваёй пазіцыі. ЗША патрабуе ад беларускіх уладаў вызваліць апошняга “палітычнага” Аляксандра Казуліна. А Беларусь у сваю чаргу не пагаджаецца ісці насустрач, пакуль амерыканскі бок не адменіць усе санкцыі супраць нашай краіны.
У асвятленні канфлікту беларускія СМІ таксама падзяліліся на дзве катэгорыі. Адныя пераважна агучвалі пазіцыю ЗША. Іншыя тлумачылі досыць радыкальную рэакцыю Беларусі.
Нагадаем, што ў адказ на пашырэнне санкцый з боку ЗША 7 сакавіка беларускі МЗС адклікаў свайго амбасадара Міхаіла Хвастова са Злучаных Штатаў і настойліва прапанаваў амерыканскаму амбасадару ў Беларусі паехаць у Вашынгтон — “для кансультацый”. Карэн Стюарт пакінула Мінск 12 сакавіка.
“Мінск ветліва папрасіў і Вашынгтон адклікаў свайго дыпламата для кансультацый”, - так па меркаванні “Народнай газеты” выглядалі падзеі апошніх двух тыдняў:
“Настойлівая просьба МЗС Беларусі прымусіла дыпламата паспяшацца з ад’ездам “для кансультацый”. Вытанчанасць фармулёўкі кажа пра цвёрды намер Беларусі вырашыць канфлікт на ўзроўні перамоваў і пазбегнуць гучных заяваў”.
Словы журналіста пра ветлівасць і жаданне пазбегнуць гучных заяваў выглядаюць не вельмі пераканаўча на фоне назвы рубрыкі (NON GRATA), у якой змешчаны артыкул. Але на фоне мінулагодніх пагрозаў Лукашэнкі “выкінуць амбасадара з краіны”, просьба паспяшацца з ад’ездам “для кансультацый” гучыць сапраўды больш ветліва:
“Як толькі будуць уведзены істотныя для нашай эканомікі санкцыі, то мы адрэагуем самым жорсткім чынам... Першы, каго мы вышвырнем, будзе пасол Злучаных Штатаў”, - так казаў Лукашэнка ў снежні 2007 года. І як бачым, кіраўнік дзяржавы трымае сваё слова.
У тым самым артыкуле “Народная газета” выказвае меркаванне, што аб’яўленне дадатковых санкцый менавіта цяпер – не выпадковасць. Такім чынам, па меркаванні журналіста, Злучаныя Штаты спрабуюць пагоршыць стасункі Беларусі з Еўропай:
“Нельга не заўважыць, што абвастрэнне адносінаў прыйшлося як раз на той момант, калі паміж Беларуссю і Еўрасаюзам намецілася збліжэнне. Выпадкова ці не, але аб’яўленне Вашынгтонам дадатковых санкцый і падпісанне паміж Мінскам і Брусэлем пагаднення аб адкрыцці ў беларускай сталіцы офіса ЕС адбыліся ў адзін і той жа дзень”
“Гучны акорд” Амерыкі быў прызваны спыніць збліжэнне ЕС і Беларусі. Пра тое ж самае, але больш жорстка піша газета “Рэспубліка”. Журналіст гэтага дзяржаўнага выдання не выказвае меркаванняў. Ён упэўнены — для яго матывы ЗША відавочныя:
“Мэта публікацыі Мінфіна ЗША напярэдадні падпісання даволі істотнага для далейшага развіцця беларуска-еўрапейскіх адносін дамовы відавочна – яна была закліканаяя сарваць пацяпленне, якое набліжаецца ў беларуска-еўрапейскіх адносінах.
Гэтым крокам ЗША не проста намякалі Еўропе, што ім нядрэнна было б адцягнуць падпісанне дамовы з Беларуссю, але і недвухсэнсоўна падштурхоўвалі да такога кроку”.
“Аднак правакацыя ЗША не ўдалася, і 7 сакавіка дамова паміж Беларуссю і Еўракамісіяй была падпісана...” – працягвае журналіст “Рэспублікі”.
Злучаныя Штаты пра свае матывы кажуць зусім іншае. Намеснік дзяржсакратара Дэвід Крэмер у інтэрв’ю Еўрарадыё падкрэсліў, што “каардынацыя і супрацоўніцтва паміж Еўрасаюзам і ЗША застаюцца вельмі моцнымі” і што патрабаванні да Беларусі ў іх таксама адзіныя – вызваліць Аляксандра Казуліна.
Аднак газета “Рэспубліка” засцерагае беларускія ўлады ад вызвалення, як яны самі пішуць, беларускага «радавога Райна»:
“... за выключэннем вызвалення беларускага “Райна” у іх няма палітычнага інструменту ўплыву на сітуацыю ў Беларусі. Толькі выхад Казуліна з-за кратаў дазволіць ім паспрабаваць палітычна дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі, таму што астатняя кагорта апазіцыйных лідэраў ужо спісаная імі з раскладу...”
Прэзідэнт Беларусі паспяшаўся супакоіць схільныя да параноі дзяржаўныя СМІ. “Сітуацыя ў Беларусі стабільная і спакойная”, адзначыў ён падчас адкрыцця нарады па пытаннях умацавання абароназдольнасці, правапарадку і бяспекі дзяржавы:
“Некаторыя дзяржавы спрабуюць нагнятаць становішча каля Беларусі. У прыватнасці, ЗША сваімі дзеяннямі ў адносінах прадпрыемстваў “Белнафтахіму”.
Адразу хачу сказаць, што для краіны гэта абсалютна не крытычна. Жылі мы і да гэтага, цяпер жывем і ва ўмовах іх так званых санкцый таксама будзем жыць”, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Яго словы цытуе газета “7 дней”.
“Падобна, гэта беларускі ўрад вырашае, што трымаць Казуліна ў турме яму болей выгадна, чым наладжваць адносіны з Захадам”, — такую выснову зрабіў намеснік дзяржсакратара Дэвід Крэмер падчас інтэрв’ю з Еўрарадыё. І выглядае на тое, што ён мае рацыю.