Як беларускія ўлады ставяцца да 5 умоў Еўрасаюза?
Свае адносіны беларускі ўрад выклаў у дакуменце, прадстаўленым у ААН. Набліжаецца час, калі Савет Міністраў ЕС чарговы раз ацэніць прагрэс Беларусі па перадумовах Еўрасаюза і прыме рашэнне па візавых санкцыях.
Нагадаем, у лістападзе 2006 Еўракамісія выпусціла своеасаблівы зварот да беларускага народу пад назвай "Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі". Там вылучаныя 12 перадумоў, ад прагрэсу па якіх будзе залежыць нармалізацыя адносін Мінска з Бруселем. Пазней былі вызначаныя асноўныя пяць.
Якое стаўленне ўладаў да гэтых умоваў, ускосна выражана ў дакуменце беларускага ўрада, прадстаўленага 15 верасня ў Савет ААН па правах чалавека. У "Меркаваннях па высновах ці/альбо рэкамендацыях..." даюцца адказы на рэкамендацыі замежных урадаў, частка з якіх дакладна адпавядае ўмовам Еўрасаюза.
Першая з асноўных умоваў Еўрасаюза: адсутнасць палітычных зняволеных.
Гэтай умове адпавядае рэкамендацыя Францыі "адгукнуцца на неаднаразовыя заклікі міжнароднай супольнасці вызваліць палітычных зняволеных, не ладзіць судовых разбораў па палітычных матывах".
Як сведчыць адказ беларускага ўраду, наяўнасць палітзняволеных увогуле не прызнаецца. "Сцвярджэнні аб затрыманнях і прыцягненнях да суда па палітычных прычынах, што як быццам маюць месца ў Беларусі, не пацвярджаюцца фактамі", – адзначаецца ў дакуменце.
Другая ўмова: свабода СМІ, асацыяцый і сходаў.
Шэраг замежных урадаў прадставілі рэкамендацыі, якія непасрэдна адпавядаюць гэтай умове. Напрыклад, Чэхія парэкамендавала Беларусі "перагледзець сваё нацыянальнае заканадаўства ў парадку забеспячэння яго адпаведнасці нормам у адносінах праў на свабоду слова, мірных сходаў і асацыяцый".
Афіцыйны адказ засведчыў, што нашы законы і без таго адпавядаюць міжнародным нормам. "Заканадаўства Беларусі ў сферы забеспячэння свабоды слова, сходаў і аб'яднанняў, мірных акцый і маніфестацый цалкам адпавядаюць міжнародным абавязкам нашай краіны... Нацыянальнае заканадаўства ў сферы свабоды СМІ адпавядае міжнародным абавязкам Беларусі"
Трэцяя ўмова: спрашчэнне ўмоў дзейнасці для няўрадавых арганізацый і праваабаронцаў.
Гэтай умове наўпрост адпавядаюць рэкамендацыі шэрагу еўрапейскіх урадаў. Так, Ірландыя заклікала нашу краіну "спрасціць заканадаўчыя патрабаванні Беларусі да рэгістрацыі НДА". Швайцарыя, Іспанія, Польшча, Канада, Нідэрланды і Літва і іншыя краіны рэкамендавалі "забяспечыць рэгістрацыю НДА і апазіцыйных партый на роўнай аснове, спрасціць працэдуру рэгістрацыі". Згадваецца і адмена крымінальнага артыкулу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Адказ Беларусі гаворыць, што часткова гэтыя рэкамендацыі рэалізаваныя. "У Беларусі створаныя спрыяльныя ўмовы для рэальнага развіцця грамадзянскай супольнасці... У заканадаўстве Беларусі, заснаваным на прынцыпах Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ужо замацаваны шырокі спектр правоў і гарантый на свабоду асацыяцый і аб'яднанняў".
Разам з тым адзначаецца, што рэкамендацыю аб адмене крымінальнага артыкула 193-1 Беларусь не прымае, бо "ён скіраваны на забарону дзейнасці ў Беларусі экстрэмісцкіх груп і арганізацый". Што да становішча праваабаронцаў, то "у беларускім заканадаўстве адсутнічае тэрмін "праваабаронца", бо такі тэрмін не замацаваны ў міжнародна-прававых інструментах, удзельнікам якіх з'яўляецца Беларусь".
Чацвёртая ўмова: рэфармаванне выбарчага заканадаўства ў адпаведнасці з рэкамендацыямі БДІПЧ/АБСЕ.
Літва, Аўстрыя, Ірландыя і Канада парэкамендавалі Беларусі прывесці выбарчае заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі паводле БДІПЧ/АБСЕ.
Як вынікае з адказу, беларускі ўрад пасля зробленых зменаў у студзені 2010 года, далейшых захадаў пакуль рабіць не збіраецца:
"Цяпер у Беларусі адсутнічае неабходнасць у рэфармаванні выбарчага заканадаўства... Апошнія змены ў Выбарчы кодэкс Беларусі з улікам рэкамендацый БДІПЧ/АБСЕ... унесены ў студзені 2010 года".
Пятая ўмова: мараторый на смяротнае пакаранне.
Мноства еўрапейскіх урадаў (сярод іх Літва, Італія, Іспанія, Швейцарыя, Аўстрыя, Нідэрланды, Бельгія, Фінляндыя) парэкамендавалі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне і ратыфікаваць Другі факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Гэтая рэкамендацыя таксама патрапіла ў раздзел непрымальных: "Мяркуем, што афармленне ўдзелу Беларусі ў Другім факультатыўным пратаколе... заўчаснае... Мы "звязаны" рашэннем рэферэндуму 1996 года... Высілкі па эвалюцыйным рашэнні гэтага пытання робяцца".
Такім чынам, па шэрагу ўмоў беларускі ўрад рэформы рабіць не плануе, бо лічыць становішча ў краіне адпаведным міжнародным абавязкам, абвяшчэнне мараторыя – заўчасным, а наяўнасць палітзняволеных не прызнае ўвогуле.
Глядзі таксама:
Як беларускія эксперты ацэньваюць прагрэс беларускіх уладаў па пяці асноўных перадумовах Еўрасаюза: "Еўракамісіі парэкамендавалі дапоўніць "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў"
Карл Більдт: Мы расчараваныя хуткасцю прагрэсу ў Беларусі, але мы не здаемся
На фота: выявы з публікацыі "Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі"