Як ЦВК зняў з выбарчай гонкі Мікалая Статкевіча і яго жонку

Як ЦВК зняў з выбарчай гонкі Мікалая Статкевіча і яго жонку

На пасяджэнні 19 траўня Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў ініцыятыўную групу Марыны Адамовіч, жонкі Мікалая Статкевіча

Па словах прадстаўніцы ЦВК, у ініцыятыўнай групе Адамовіч ёсць толькі 22 чалавекі замест 100 — мінімальнай нормы, дапушчальнай у адпаведнасці з заканадаўствам. 

Высветлілася, што Адамовіч падала дакументы на рэгістрацыю групы ў пятніцу, 15 траўня. Пасля гэтага ёй, як і іншым прэтэндэнтам, далі час на ўдакладненне і дапаўненне спісу. 

Новыя, удакладненыя спісы, па словах Лідзіі Ярмошынай, былі без пашпартных звестак, бо Адамовіч забылася іх паставіць. Таму ЦВК вырашыла нават не правяраць удзельнікаў групы па тэлефоне. "Мы ведаем, што вы з Мікалаем Статкевічам амаль адна асоба, таму не сумняваліся, што за вас падпісваліся", — патлумачыла старшыня ЦВК. А ў выніку, кажа яна, Адамовіч сама сябе перахітрыла.

Дарэчы, высветлілася, што два чалавекі, уключаныя ў спіс, не давалі сваёй згоды ўваходзіць у групу Адамовіч — гэта аршанцы Булаўкі, маці і сын.

Пазней ЦВК адхіліліла і рэгістрацыю групы самога Мікалая Статкевіча — у яго непагашаная судзімасць за Плошчу 2010 года. Яна будзе пагашаная праз 8 гадоў пасля вызвалення — гэта значыць, у 2023 годзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі