Як хакеіст зборнай Швейцарыі не змог завесці шайбу ў пустую браму (відэа)
Кур'ёзны эпізод здарыўся падчас нядаўняга матча швейцарцаў з латвійцамі.
Зборная Латвіі прайгравала з лікам 2:3 і на апошніх хвілінах адчайна спрабавала зраўняць лік. І ў гэты момант двое швейцарцаў перахапілі шайбу і выйшлі ўдвох на пустую браму і... не здолелі закінуць шайбу!
Як вядома, ні швейцарцы, ні латвійцы не патрапілі ў 1/4 фінала чэмпіянату свету.