Ці шмат дзіцячай літаратуры выдаецца па-беларуску?
Фота: bebinka.ru
Штогод 2 красавіка, у дзень нараджэння знакамітага дацкага казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсана, увесь свет адзначае Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Яго святкаванне ўстаноўленае ў 1967-м годзе па ініцыятыве Міжнароднай рады па дзіцячай кнізе.
Гэтае свята прыдуманае, каб нагадаць людзям пра неабходнасць чытаць добрую літаратуру з малых гадоў. Арганізатары ладзяць кніжныя фэсты, выставы, лекцыі, дзе ахвочыя могуць пагутарыць з пісьменнікамі, паслухаць іх вершы, казкі і апавяданні.
Асноўная мэта — фармаванне духоўнага і інтэлектуальнага аблічча новых пакаленняў Зямлі.
Разам з гасцямі Еўрарадыё, пісьменнікамі і перакладчыкамі Ганнай Янкутай і Уладзімірам Лянкевічам, гаворым пра тое, як прадстаўленая сучасная дзіцячая кніга на беларускім рынку. Чаму важна пісаць сваё і перакладаць замежную літаратуру на беларускую мову? Як адзначаюць Міжнародны дзень дзіцячай кнігі ў Беларусі?