Першая каранавірусная Радаўніца ў Мінску. Фотарэпартаж
28 красавіка праваслаўныя беларусы адзначаюць Радаўніцу. Гэта першы дзень памінання памерлых падчас пандэміі каранавіруса. Нягледзячы на заклікі Мінаховы здароўя, нямала беларусаў з самай раніцы прыйшлі на магілы сваіх сваякоў (і далёка не ўсе мелі ахоўныя маскі і пальчаткі). Навялі там парадак, пагаварылі, згадалі тых, каго ўжо няма побач. Некаторыя не адмовіліся ад чаркі.
На сталічных могілках кажуць, што людзей было ў разы паўтары менш, чым на Радаўніцу летась.
Прапануем фотарэпартаж Еўрарадыё з Паўночных могілак Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.