Беларусы возьмуць удзел у танкавым біятлоне (відэа)
У падмаскоўным Алабіне праходзяць незвычайныя спаборніцтвы танкістаў.
Беларускія танкісты паўдзельнічаюць у іх заключным этапе — міжнародным. Ён адбудзецца 17 жніўня.
Беларусы, як і іх сапернікі, будуць змагацца на танках Т-72Б. Тыдзень таму на палігоне ўжо прайшла імітацыя міжнародных спабоніцтваў: танкі прайшлі невялікае кола з паласой перашкодаў і стралялі па мішэнях.
Нагадаем, што "эпідэмія" танкавага біятлона ахапіла расійскае войска ў чэрвені: у кожнай вайсковай акрузе выбралі па тры лепшыя танкавыя ўзводы, якія цяпер удзельнічаюць у спаборніцтвах.