Як прайсці беларускую мяжу за 38 секунд (відэа)

Цяпер пры перасячэнні беларускай мяжы ў брэсцкім накірунку з машыны выходзіць не патрэбна. Памежнік сам падыдзе і аформіць усе дакументы. Калі вы едзеце праз “зялёны калідор”, не вязеце нічога забароненага і з пашпартам у вас усё ў парадку, то мяжу тэарэтычна можна праехаць менш, чым за адну хвіліну. Прынцып “аднаго прыпынку” пачаў працаваць на ўсіх пунктах пропуску беларуска-польскай мяжы ў Брэсце, акрамя пераходу “Казловічы”. Памежнікі абяцаюць, што цяпер час афармлення дакументаў скароціцца да адной хвіліны. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Беларускага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

“Цяпер прынята рашэнне, каб грамадзяне не выходзілі з машыны. Памежнік будзе падыходзіць да іх, звяраць іх дакументы з асобамі, якія знаходзяцца ў машыне, сам адносіць да акенца, афармляць гэтыя дакументы і вяртаць іх грамадзянам. У прынцыпе, калі браць самы аптымальны працэс, то бок у грамадзяніна няма ніякіх пытанняў і праблем, — 38 секунд!”

Па словах Аляксандра Цішчанкі, неўзабаве падобная сістэма пачне працаваць і на іншых памежных пераходах краіны.

Як працуе новая сістэма, можна пабачыць на відэа, размешчаным на сайце памежнага камітэта. Прэс-сакратар адзначыў, што на стужцы – рэальныя мытнікі і звычайны кіроўца.



Фота: bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі