Як прыгатаваць бульбу без срачу — рэцэпты ад псіхолага
Псіхолаг Наталля Скібская / архіў
“За краіну крыўдую, а ў героі не рвусь! Бо не цэніць герояў мая Беларусь!” Радок з песні рэпера Kroŭ вельмі трапна апісвае паводзіны некаторых землякоў, якія не мяняюцца на працягу доўгіх гадоў. І сапраўды, часам падаецца, што нашых людзей бульбай не кармі, але дай нагоду знайсці крайняга ва ўсіх зямных ды незямных бедах ці проста паспрачацца.
Нібыта так было заўжды: Зянон Пазняк вінаваты, бо з’ехаў у Амерыку. Святлана Ціханоўская — бо не парвала свой пашпарт, як Марыя Калеснікава. Валерый Сахашчык не выйшаў грамадзянствам, каб супрацьстаяць чарам Лукашэнкі. А чары Лукашэнкі за амаль 30 гадоў сталі настолькі моцнымі, што застаецца толькі Богу маліцца, каб той дапамог. Дый дзе той Бог? Хіба мог ён дапусціць, каб жанчыны з кветачкамі перашкодзілі мужчынам скінуць рэжым радыкальным метадам?
З іншага боку, у 2020-м беларусы нарэшце дасягнулі нейкага паразумення... Што з намі зноў не так? Як навучыцца дамаўляцца ды браць адказнасць на сябе? Ці можна прыгатаваць бульбу без срачу і вярнуцца з унутранай эміграцыі да барацьбы?
Адказы на гэтыя пытанні шукаем разам з псіхолагам Наталляй Скібскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.