Як свініна за 37 тысяч даражэе да 70 па дарозе ў краму
"На мясакамбінаце 40 тысяч, пасля разбірання ўжо 55 тысяч".
Кілаграм свініны без костак каштуе ў мінскіх крамах ад 60 тысяч. Але на мясакамбінаце оптам свініну можна набываць па 36 тысяч. Чаму ж яна даражэе амаль удвая па дарозе ў краму, разбіраемся.
Закупка на мясакамбінаце.
Набываць свініну для крамы сёння можна па 36 тысяч за кілаграм. Але ў краме тая ж самая свініна будзе каштаваць 69 тысяч. Амаль удвая больш!!!
"2 долары 40 цэнтаў гэта кошт свініны ў закупцы для нас. Але ёсць нормы расцэнкі, — тлумачыць кошт на свініну намеснік гендырэктара "Гіппо" Вадзім Грышкевіч. — З нацэнкай у 2-3% мы маем кошт на паліцах крамы ў 69-70 тысяч за кілаграм".
Атрымліваецца, свініна даражэе на 32 тысячы.
Рассяканне.
Барысаўскі мясакамбінат прапануе свініну оптам па 40 тысяч. Гэта без разсякання і падатку на дадатковую вартасць.
"У нас каштуе ў раёне 40 тысяч за кілаграм. З падаткам на дадатковую вартасць будзе 45 тысяч. А пасля рассякання ўжо 55 тысяч. Але рассяканнем мы самі не займаемся", — падлічваюць на Барысаўскім мясакамбінаце.
Яшчэ дадаем навар крамы і атрымліваюцца тыя ж 60-70 тысяч на прылаўку.
Фермерская гаспадарка пад Мінскам прадае свініну оптам без разрубу за 50 тысяч разам з падаткам на дадатковую вартасць. Але рассяканне зацягне на 15 тысяч за 1 кілаграм. У выніку рассечаная, але яшчэ не прывезеная ў краму свініна каштуе ўжо 65-70 тысяч.
Як у іншых.
У суседняй Варшаве мяса без косткі каштуе 45 тысяч за кілаграм. У Мінску па такіх коштах можна ўзяць хіба рэбры на Камароўцы.
"Польшча — другі пасля Даніі пастаўшчык мяса. Можа, таму ў іх такія кошты. Але мяне самога гэта здзіўляе", — аналізуе намеснік дырэктара крамы "Гіпа" Вадзім Грышкевіч.
Свініна каштавала 60 тысяч за кілаграм у сакавіку, падлічвае Белстат. Свініна без косткі — 98 тысяч.