Як сёння самалёты прызямляліся на трасу пад Мінскам (відэа)
Беларускія вайскоўцы адпрацоўвалі выкарыстанне аўтадарог у якасці запасных аэрадромаў.
На перакрыты для руху транспарту ўчастак аўтадарогі Мінск — Магілёў прызямліліся два самалёты-штурмавікі Су-25 і два знішчальнікі МіГ-29. Пасля гэтага яны паляцелі на свае аэрадромы.
Адзначым, што падобныя прызямленні самалётаў на аўтадарогі беларускія лётчыкі адпрацоўваюць ужо 7 гадоў.
Відэа — АНТ