Як у Ашмянах усталёўвалі 400-кілаграмовы крыж (фота)

Як у Ашмянах усталёўвалі 400-кілаграмовы крыж (фота)

У Ашмянах у Пальмовую нядзелю ўсталявалі 400-кілаграмовы крыж. Вернікі-каталікі неслі яго два кіламетры. Крыж выразалі напярэдадні, яго даўжыня складае чатыры метры.

У горадзе ёсць гара, на якой раней стаяў касцёл. Цяпер там — дзясяткі вялікіх крыжоў. Штогод вернікі ўсталёўваюць новы крыж. Як піша "Ашмянскі веснік", гару ўжо называюць Галгофай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі