Як у Бразіліі ўшаноўваюць Маці Рыб Ямаю
Ушанаванне Ямаі ў Рыа-дэ-Жанейра / Reuters
Вернікі афра-бразільскіх рэлігій напярэдадні Новага года ўшаноўваюць Ямаю — Маці Рыб і ўвасабленне акіяна. Цырымонія адбываецца на знакамітым пляжы Копакабана ў Рыа-дэ-Жанейра. Старажытны культ дзіўна спалучаецца з сучасным фонам. Глядзіце, як гэта было.
Ямая (Yemanja) — адна з самых папулярных Арышас, багоў афра-бразільскай рэлігіі Кандомбле. Гэтыя вераванні склаліся сярод рабоў, якіх прывезлі ў Бразілію з Заходняй Афрыкі.
Ямая прыйшла з старажытнай афрыканскай рэлігіі Яруба. Яна апякуецца жанчынамі, а як увасабленне акіяна і Маці Рыб лічыцца таксама заступніцай рыбакоў і маракоў.
Ямаі пакланяюцца на берагах рэк ці на марскіх пляжах. Вернікі апранаюцца ў белае і ўпрыгожваюць сябе кветкамі. Падарункі для Ямаі — кветкі, духі, люстэркі, упрыгажэнні. Іх складаюць у кошыкі, а ў канцы цырымоніі спускаюць на ваду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.