Як у Мінску і Маскве адрэагавалі на падзеі ў Казахстане

Як у Мінску і Маскве адрэагавалі на падзеі ў Казахстане

У Мінску і Маскве адрэагавалі на падзеі ў Казахстане, дзе працягваюцца масавыя пратэсты. Каментар знешнепалітычнага ведамства РБ падобны на каментар МЗС РФ.

Уладам Беларусі сітуацыя ў Казахстане "неабыякавая", бо гэта "блізкая... краіна... саюзнік", таму за ёй "уважліва і з занепакоенасцю" сочаць. Тое самае піша і МЗС Расіі, толькі краіну называюць "брацкай". "...І па змесце, і па форме падзеі нам знаёмыя, — адзначае МЗС Беларусі. — Механізмы і інструменты бачныя няўзброеным поглядам". Гэта намёк на пратэсты 2020 года ў Беларусі.

"У гэтай сувязі на дадзеным этапе лічым важным стабілізаваць сітуацыю і спыніць беспарадкі, — працягваюць у МЗС РБ. — Спадзяемся, што казахстанскае кіраўніцтва з гэтым справіцца". І дадаюць, што "гісторыя пераканаўча даказала, што шлях пераваротаў і рэвалюцый ні да чаго добрага не прыводзіць".

МЗС Расіі піша: "Выступаем за мірнае вырашэнне ўсіх праблем у рамках канстытуцыйна-прававога поля і дыялог, а не праз вулічныя беспарадкі і парушэнне законаў". У Маскве бачаць, што "менавіта на гэта накіраваны крокі прэзідэнта Рэспублікі Казахстан... Такаева па стабілізацыі сітуацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі