Як у Віцебску ўсталёўвалі помнік князю, які штурмаваў Маскву (фота)

Князь Альгерд у Віцебск прыехаў асобна ад свайго каня: дзве часткі скульптуры везлі ў розных машынах. На месцы ўсталёўкі іх спачатку выгрузілі, а потым князя ўссадзілі верхам і замацавалі. Асобнымі часткамі былі таксама меч і лейцы — іх прымацоўвалі апошнімі. Пляцоўку наведаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Агледзеўшы помнік, ён заявіў, што гэта найлепшая скульптура ў Беларусі, інфармуюць "Народныя навіны Віцебска".



Урачыстае адкрыццё помніка князю Альгерду адбудзецца 27 чэрвеня а 15-й гадзіне падчас святкавання 1040-годдзя Віцебска.



Нагадаем, князь Віцебскі (1320 — 1345), вялікі князь літоўскі (1345 — 1377) Альгерд падчас свайго княжання больш як удвая павялічыў тэрыторыю ВКЛ, паспяхова ваяваў з тэўтонцамі, татарамі, хадзіў у паходы на Маскву.  


Фота Сяргея Серабро, "Народныя навіны Віцебска"

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі