Як выглядае новая форма зборнай Беларусі па біятлоне? (фотафакт)
Беларускі біятланіст Юрый Лядаў выклаў у Інстаграме сваё фота ў новай форме для нацыянальнай зборнай, за якую ён выступае.
Новая форма — гэта камбінезон у жоўта-зялёна-шэрых танах, на якім таксама ёсць устаўкі з нацыянальным арнаментам.