Як выглядае ўкраінец пасля двух гадоў расійскага палону

Раман Гарылык

Раман Гарылык / t.me/hochu_zhyt/

Украінскі дзяржаўны каардынацыйны праект "Хачу жыць" апублікаваў здымкі Рамана Гарылыка, які правёў у расійскім палоне больш за 2 гады. Нядаўна ў выніку абмену ваеннапалоннымі ён вярнуўся на радзіму.

Адзначаецца, што "стан Рамана і іншых украінскіх ваеннапалонных выклікае жах і асацыяцыі з самымі цёмнымі старонкамі гісторыі чалавецтва — нацысцкімі канцэнтрацыйнымі лагерамі смерці".

Гарылык не ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. У лютым 2022-га ён быў старшым кантралёрам КПП па ахове Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Яго разам з іншымі ўкраінскімі нацгвардзейцамі, якія ахоўвалі ЧАЭС, расіяне ўзялі ў палон і ў сакавіку вывезлі праз Беларусь у РФ. 

За ўвесь час знаходжання ў расійскім палоне Рамана Гарылыка ні разу не наведвалі назіральнікі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Іх не пускаюць да ўкраінскіх ваеннапалоных, "каб схаваць ад усяго свету нечалавечае стаўленне Расіі да ўкраінцаў, літаральна палітыку генацыду ўкраінскага народа".

Як выглядае ўкраінец пасля двух гадоў расійскага палону
t.me/hochu_zhyt/
Як выглядае ўкраінец пасля двух гадоў расійскага палону

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі