Якім будзе надвор'е напачатку наступнага тыдня?

Надвор'е / pixabay
Надвор'е / pixabay

Навальніцы, моцныя дажджы і вецер парывамі да 15-18 м/с чакаецца ў асобных раёнах Беларусі ў панядзелак, 30 траўня, паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

Але начных замаразкаў чакаць ужо не даводзіцца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад +5 да +12°С. Уначы месцамі па краіне, а ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. 

Удзень паветра прагрэецца да  +12..+19°С. Традыцыйна на паўднёвым усходзе Беларусі будзе цяплей — тэмпература падымецца да +22°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі