Якія сакрэты хавае “Ордэн Прамяністых”?
Ні пандэмія каранавіруса, ні самаізаляцыя, на якую паступова сыходзяць беларусы, не спыняе культурнае і творчае жыццё. Магчыма, творчыя людзі нават больш часу сталі аддаваць сваёй творчасці. Музыканты ладзяць анлайн-канцэрты, паэты — анлайн-чытанні сваіх твораў, пісьменнікі — працягваюць пісаць кнігі. І выдаваць іх у электронным фармаце. Днямі стала вядома, што свой новы дэтэктыў “Ордэн Прамяністых” пісьменнік Зміцер Дзядзенка выдасць у выдавецтве “Янушкевіч” менавіта ў такім, электронным выглядзе.
Ці ёсць сёння ў беларускага чытача попыт на дэтэктывы і чым цікавы “Ордэн Прамяністых”? Чаму гэтая кніга, у адрозненні ад дзвюх папярэдніх частак дэтэктыўнай трылогіі аўтара, выходзіць у электронным фармаце?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік Зміцер Дзядзенка.