Якія скаргі разглядае прэзідэнт?
Еўрарадыё даведалася, што Адміністрацыя прэзідэнта вырашае
скаргі на жыллёвыя пытанні, рамонт дарог і газіфікацыі. У панядзелак кіраўнік дзяржавы змяніў парадак разгляду зваротаў грамадзян: праз 3 месяцы
ўжо нельга будзе паскардзіцца ў рэспубліканскія органы кіравання і
Адміністрацыю прэзідэнта.
Еўрарадыё вырашыла даведацца: куды скардзіцца? Мы патэлефанавалі ў аддзел па зваротах грамадзян Адміністрацыі прэзідэнта з выдуманай праблемай: жыхароў дома Фрунзенскага раёна не задавальняе праца ЖКГ. І вырашылі адразу ж напрамую звярнуцца ў самыя вышэйшыя органы. Нечакана даведаліся, што калі скаргу накіраваць у Адміністрацыю – гэта толькі адцягне вырашэнне пытання на цэлы тыдзень.
Супрацоўнік аддзела: У вас няма адказу ні райвыканкаму, ні аблвыканкаму. Навошта тады вам пасылаць скаргу ў Адміністрацыю прэзідэнта і губляць час?Усё роўна мы адправім яе на райвыканкам. Я проста кажу гэта таму, што вы зможаце зэканоміць час: скарга будзе ў нас тыдзень, а затым мы яе адправім. З прыняццем закона ўсе скаргі будуць разглядацца не вышэй, чым аблвыканкам.
На пытанне, дык што ж тады зменіцца, калі і зараз нельга звярнуцца напрамую, у аддзеле слушна заўважылі:
Супрацоўнік аддзела: За гэта будуць пакутаваць начальнікі, калі вы будзеце дасылаць да нас скаргі. Яны зараз таксама нясуць персанальную адказнасць, але не ў такой меры.
Начальнік аддзела ўпраўлення па працы з зваротамі грамадзян Адміністрацыі прэзідэнта Станіслаў Бука расказаў Еўрарадыё, што ў гэтым годзе скардзіцца сталі менш на 35%. Гэта і зразумела, колькі не адсылай зваротаў – прэзідэнт іх проста не разгледзіць.
У Слуцкім райвыканкаме такому закону ўзрадаваліся: не прыйдзецца разглядаць адныя і тыя ж скаргі па некалькі разоў. Па словах начальніка аддзела па зваротах грамадзян Святланы Казляк, пасля правядзення “Дажынак” колькасць скарг адразу ж зменшылася: да свята адрамантавалі вуліцы, дахі, навялі парадак каля жылой тэрыторыі.
Святлана Казляк: З аднаго боку, лічу, што аб’ём працы павялічыцца, бо зараз усе будуць напрамую да нас звяртацца. А можа, будзе і лягчэй у тым плане, што паўторных зваротаў будзе менш. Калі мы чалавеку неаднаразова растлумачваем, і ён атрымоўвае адзін і той жа адказ, то мы спыняем перапіску. Зараз ён і сам не будзе пісаць, бо далей ужо няма куды. Раней ён звяртаўся да нас, яму не падабаецца адказ - і пачынаў ён пісаць у аблвыканкам, Адміністрацыю прэзідэнта. Зараз такой магчымасці не будзе.
У Баранавіцкім райвыканкаме нам прызналіся, што разглядаць скаргі ў гэтым годзе прыходзіцца значна менш, чым у мінулым. У асноўным, праблемы вырашаюць у мясцовых саветах. Але ёсць некалькі чалавек, якія звярнуліся ў аблвыканкам і нават у Адміністрацыю прэзідэнта. Начальнік аддзела па зваротах грамадзян Алена Бугаева лічыць, што лепш спачатку напісаць у райвыканкам, а ўжо пасля – у вышэйшыя органы.
Алена Бугаева: Адміністрацыя прэзідэнта, як правіла, дае “суправаджалку” у райвыканкам і рэзалюцыю даць адказ заяўніку. Да нас накіроўваюць, і мы пішам заяўніку, што на ваш зварот у Адміністрацыі адказалі вось гэта і гэта. І чалавек ведае, што зараз справа накіравана ў райвыканкам.
На пытанне, ці магчыма такое, што Адміністрацыя сама ўступае ў перапіску з заяўнікам і не адпраўляе яго ў райвыканкам, Алена Бугаева адказала:
Алена Бугаева: Ёсць некалькі такіх выпадкаў, калі сур’ёзнае пытанне і Адміністрацыя вырашае, што ёй патрэбна разабрацца. Але гэта літаральна 2-3 выпадкі: выдзяленне жылля і пытанні ЖКГ (газіфікацыя, рамонт дарог).
Такім чынам, скардзіцца прэзідэнту можна толькі на жыллёвыя пытанні, рамонт дарог і газіфікацыю. А новы парадак звароту грамадзян нагадвае сістэму звароту ў Камісію ААН па правах чалавека: там таксама спачатку трэба прайсці ўсе прыступкі, перш чым звярнуцца.