Ямы ў асфальце ў мінскіх дварах зацыруюць па новай тэхналогіі

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў дзяржаўным аб’яднанні “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка”. Сутнасць новай тэхналогіі ў выкарыстанні інфрачырвонага разагравальніка. Ён дазваляе вырашыць складаную праблему, якая ўзнікае пры ўкладцы асфальтавага пакрыцця — а гэта швы, што застаюцца пасля цыравання ямак у асфальце. У далейшым менавіта яны робяцца прычынай разбурэння дарожнага палатна.



Апроч таго, выкарыстанне інфрачырвонага разагравальніка вельмі эканамічнае: пры звычайным спосабе кошт рамонту 1 квадратнага метра асфальту складае 170-230 тысяч рублёў, а новая тэхналогія дазваляе патраціць на гэта толькі 90 тысяч рублёў.



Выпрабаванні новага абсталявання адбудуцца ў дварах дамоў па вуліцы Бялецкага, 16 і 18, а таксама па праспекце газеты “Звязда”, 69.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі